Беларусы могуць сыграць на буйнейшым фэсце Еўропы

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
12 февраля 2010, 13:09
Гурт The Toobes трапіў у спіс прэтэндэнтаў на выступ на фестывалі Glastonbury-2010 – адной з галоўных падзеяў у сусветнай музыцы. Фэст праводзіцца непадалёк ад брытанскага гораду Гластанберы з 1970 году. Сёлета хэдлайнерамі будуць U2, Muse і Стыві Уандэр. Упершыню тут могуць сыграць беларусы.

The Toobes зрабілі першы крок, каб з'явіцца перад аўдыторыяй у 200 000 слухачоў на Glastonbury-2010. Праз брытанскі музычны часопіс Q яны трапілі ў спіс гуртоў-прэтэндэнтаў. На іх конкурснай старонцы іх прадстаўляе брытанскі музыка Трыкі: "Гэта лепшая каманда, якую я чуў за апошні час. Яны не прыйшлі, як большасць іншых, з такіх краінаў як Амерыка ці Вялікабрытанія. The Toobes грунтоўна нанеслі Беларусь на музычную мапу свету".

Схема адбору выступоўца на Glastonbury-2010 досыць складаная. З 150 прэтэндэнтаў журы адбярэ найлепшыя гурты для фінальнага праслухоўвання. Пасля канцэрту фіналістаў у Лондане і будзе абраны адзін удзельнік Glastonbury-2010, які выступіць разам з хэдлайнэрамі фэсту U2, Muse і Стыві Уандэрам.

Фестываль пройдзе з 23 па 26 чэрвеня ў англійскім графстве Самарсет. Квіткі на ўсе дні былі раскупленыя на пачатку лютага яшчэ да абвяшчэння хэдлайнераў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Беларусы могуць сыграць на буйнейшым фэсце Еўропы