Партыя БНФ выбірае акцёраў для спектакля “Кастусь Каліноўскі“

UDF.BY
15 августа 2013, 09:58
Кастынг для аматарскай пастаноўкі п’есы пра Кастуся Каліноўскага адбудзецца а 18-й гадзіне 16 жніўня на Ўправе Партыі БНФ.

Спектакль будзе пастаўлены па п’есе Ўладзіміра Караткевіча, паведамляе прэс-служба ПБНФ. У ім будуць задзейнічаны як акцёры-прафесіяналы, так і аматары.

Вы можаце паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, касцюмера ці кампазітара. Прэм’ера плануецца на сакавік 2014 году.

Па ўсіх пытаннях і прапановах можна звяртацца да спадара Міколы Купавы +375 29 551 32 36.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Партыя БНФ выбірае акцёраў для спектакля “Кастусь Каліноўскі“