“Мова ці кава“ пачынае другі год заняткаў

"Радыё Свабода"
3 сентября 2013, 16:30
У Мінску і Маскве ў верасні пасля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы "Мова ці кава".

Другі сезон курсаў у Мінску пачнецца 16 верасня а 19 гадзіне ў "Галерэі Ў".

У Маскве першыя заняткі пройдуць 24 верасня, а 20-й гадзіне, месца пакуль вызначаецца.

"Мова ці кава" — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць — каля 2 гадзін.

У першым сезоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, на якіх прысутнічала каля 30 чалавек. Вядоўцы — Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.

У Мінску за люты-чэрвень 2013 года прайшло 15 заняткаў. На іх прыходзілі ад 60 да 120 чалавек. Вядоўцы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Запісацца на курсы можна, выслаўшы электронны ліст на адрас: [email protected].
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ “Мова ці кава“ пачынае другі год заняткаў