Конкурс рэцэнзій для чытачоў, якім ёсць што сказаць


14 октября 2013, 11:28
У Беларусі ўпершыню абвешчаны конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі. Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер, і станьце ўдзельнікам спаборніцтва крытыкаў, — заклікаюць арганізатары конкурсу, якімі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з сайтам bookster.by.


У Беларусі ёсць пэўнае кола ўжо вядомых літаратурных крытыкаў, але новыя рэцэнзенты з’яўляюцца рэдка, — расказвае намеснік ПЭН-цэнтра Павел Анціпаў. — Мы б хацелі, каб конкурс дапамог адкрыць новыя імёны і нечаканыя падыходы да рэцэнзавання літаратуры. Таму мы заклікаем далучыцца найперш маладых аматараў чытання, якія не маюць вялікага досведу ў напісанні крытычных артыкулаў, але хацелі б паспрабаваць сябе ў гэтай справе”.

Конкурс стартуе 14 кастрычніка — у дзень народзінаў самага значнага беларускага крытыка 1920-х гадоў Адама Бабарэкі, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, які быў рэпрэсаваны.

Сказаць сваё крытычнае слова прапануецца як пра сучасную беларускую прозу, паэзію, драматургію, так і пра класічныя творы. У асобную намінацыю вынесеныя рэцэнзіі на кнігі, вылучаныя на прэмію імя Ежы Гедройца-2014, спіс якіх будзе паступова папаўняцца на сайце gedroyc.by.

Самыя яркія рэцэнзіі, якія прыйдуць цягам конкурсу, мы будзем публікаваць на сайце bookster.by, — адзначае рэдактар літаратурнага партала Аляксандра Дорская. — Спадзяемся, яны выклічуць абмеркаванне і заахвоцяць іншых чытачоў да ўдзелу”.

Кожны ахвотны можа даслаць неабмежаваную колькасць прац у любых намінацыях на беларускай ці рускай мовах да 1 сакавіка 2014 года. Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Польшчы, Чэхіі, Швецыі ды Расіі.

Дасылаць рэцэнзіі можна на адрас [email protected]. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by альбо пытайцеся па тэлефонах +375 33 6528055 і +375 29 3964960.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Конкурс рэцэнзій для чытачоў, якім ёсць што сказаць