Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску

Наста Darteco, Generation.by. Фота: Юра Сідун
4 ноября 2013, 13:48
У менскім гандлёвым цэнтры з зусім небеларускай назвай «Маскоўска-Венскі» працуе беларускамоўная кропка. У краме «Мой модны кут» можна набыць моднае жаночае адзенне ад папулярных еўрапейскіх брэндаў і заадно пачуць ад усмешлівага дзядзі Валеры альбо яго жонкі Алены, ці пасуе табе спадніца. І менавіта «спадніца», а не «юбка». А калі яшчэ звярнуцца да прадаўца адразу па-беларуску, то можна атрымаць зніжку.

«Модны кут», што гандлюе жаночай адзежай пераважна ад H&M, існуе ўжо два гады. Але звяртацца да пакупнікоў па-беларуску там пачалі не так даўно. Саўладальнік крамы Валеры агулам лічыць сябе «двоечнікам» і не разумее, чаго гэта пра яго ўзяліся пісаць СМІ, маўляў, размаўляйце на роднай мове і будзеце знакамітымі. Падштурхнула да беларускай Валерыя наведванне аднаго з сталічных рэстаранаў, які быццам бы і аформлены ў беларускім стылі, але ж па-беларуску ён ні слова не пачуў. Захацелася нешта змяніць.

Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску

Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску


Рэакцыя кліентаў таксама нестандартная: хтосьці цягне з сабой дачку адмыслова, каб паслухаць мову, а бывае, нехта і скрывіцца. Такіх, аднак, не шмат. Кур’ёзаў, як і з любым беларускамоўным, таксама хапае.

«Бывае прыдуць: „Цо пан поляк?“, бывае думаюць, што з Украіны. А нядаўна прыйшлі тры дзяўчынкі, нешта мераюць і пытаюць: „А вы адкуль?" — "З Беларусі". — "А вы хто?" — "Беларус". — "А чаго тады па-беларуску размаўляеце?“» — узгадвае у размове з Generation.by Валеры.

Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску

Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску


Валеры — аматар гісторыі, а раней працаваў у міліцыі. Цяпер, пакуль няма пакупнікоў, ён піша гістарычныя кнігі. Адна з іх — гістарычны каляндар. На кожны з 365 дзён ён склаў спіс значных для гісторыі Беларусі падзей. У планах — дапісаць пагадавую гісторыю Беларусі і кнігу пра кіраўнікоў ад Рагвалода да Лукашэнкі, а яшчэ зрабіць сапраўдны музей Сярэднявечча. Акрамя імпартнага жаночага адзення, Валеры збіраецца прадаваць цішоткі, дзе ўверсе будзе намаляваны герб пэўнага беларускага горада, а ўнізе напісана: «Каго любіш? Люблю Беларусь». Пакуль Валер дзяліўся планамі, у госці зайшоў Ілля з крамы абутку насупраць.

У нас такі тут закуточак беларускамоўны, — усміхаецца Ілля. — Мы паміж сабой дамовіліся ў свой час размаўляць, і мне вельмі падабаецца. У мяне, між іншым, таксама беларускамоўным зніжкі.


Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску

Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску


У «Моднага кута» ёсць яшчэ адзін павільён у ГЦ «Тытан», дзе сціплая прадавачка Ангеліна таксама адказвае па-беларуску. Бізнесовец кажа, што як будзе яшчэ браць новую супрацоўніцу, то ў першую чаргу будзе глядзець на валоданне беларускай мовай.

Не падабаецца камусьці з наведнікаў — ну развярнуўся і пайшоў. Далібог, іншыя прыйдуць. Затое я застаюся беларусам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Былы міліцыянт абслугоўвае ў сваёй краме па-беларуску