“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“ акрэдытавалі пры ЮНЕСКА

generation.by
24 декабря 2013, 16:26
Упершыню беларуская грамадская арганізацыя атрымала афіцыйны статус эксперта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Аляксей Глушко распавёў Tut.by, што агулам пры канвенцыі "Аб ахове нематэрыяльнай спадчыны", якая была прынятая ў 2003 годзе, акрэдытаваныя каля сотні грамадскіх аб’яднанняў з усяго свету. Але ў суседніх Расеі і Ўкраіне такіх арганізацый пакуль няма.

— Як гэта пашырае нашы магчымасці? Гэта афіцыйны статус, дзякуючы якому да нашай думкі павінны больш прыслухоўвацца. Улічваць яе павінны Міністэрства культуры і іншыя ўстановы ў галіне культуры. Гэта павышае крыху наш аўтарытэт унутры краіны. Таксама гэта дае магчымасць удзельнічаць у міжнародных форумах – мець доступ да міжсусветнага вопыту аховы культурнай спадчыны. Усім тым, чым мы займаемся зараз, мы зможам займацца больш эфектыўна.

У верасні Generation.by пісаў падрабязней пра "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і яго герояў: "Мы ведаем пра розныя дзэн-будызмы, а пра сваё — нічога"
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“ акрэдытавалі пры ЮНЕСКА