Хаменка абвесьціў прыз за найлепшы карнавальны касьцюм


2 января 2014, 14:15
Лідэр гурта "Палац" задумаў зрабіць канцэрт-карнавал і абяцае ўзнагароду за самы прыгожы сьвяточны строй.

"Традыцыя каляднага карнавалу, сьвяточнага маскіраваньня, на жаль захавалася ў Беларусі толькі ў вясковым асяродзьдзі. Відавочна, што гэтую традыцыю трэба адраджаць. І адраджаць у сучасных, гарадзкіх, клюбных умовах", - упэўнены Алег Хаменка. Сапраўдны беларускі карнавал мяркуецца правесьці якраз на канцэрце гурта "Палац" 6 студзеня ў клюбе Re:Public. Музыка прапануе закласьці новую традыцыю ды запрашае ўсіх прыходзіць у сьвяточных строях абсалютна адвольнага фармату - кожны вольны апрануцца так, як толькі дазволіць яго фантазія.

За найлепшы сьвяточны касьцюм вечара Хаменка абяцае грашовы прыз у памеры 1 000 000 беларускіх рублёў.

Сьвяточную атмасфэру 6 студзеня ў Re:Public будуць ствараць гурты "Альтанка", Guda, "Ветах", "Літы талер", а разынкай вечара будзе вялікі сольны канцэрт гурта "Палац".

Tuzin.fm
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Хаменка абвесьціў прыз за найлепшы карнавальны касьцюм