Купалаўскі тэатр едзе на тэатральны фестываль у Кітай

TUT.BY
21 февраля 2014, 00:35
Сёння Беларусь і Кітай падтрымліваюць не толькі гандлёва-эканамічныя адносіны, але і наладжваюць культурныя сувязі. Кітайскі бок запрасіў Тэатр імя Янкі Купалы выступіць на міжнародным тэатральным фестывалі ў Пекіне.

Фестываль пройдзе ў Народным мастацкім тэатры Пекіна з 28 лютага па 8 сакавіка. Купалаўскі тэатр пакажа спектаклі "Не мой" і "Вяселле".

Дэкарацыі да спектакляў адправілі ў Пекін яшчэ 26 снежня. Тэхнічная група вылятае ў Кітай 25 лютага.

По словах рэдактара аддзела знешніх сувязяў Веранікі Молакавай, гастролі арганізаваныя па запрашэнні кітайскага боку.

- З пяці спектакляў нашага тэатра ў Кітаі адабралі два: "Не мой" і "Вяселле". Гэта першая паездка Купалаўскага тэатра ў Кітай, - падкрэсліла Вераніка Молакава.

Усяго ў фестывалі прымуць удзел пять краін.


Даведка.

Спектакль "Не мой" пастаўлены Аляксандрам Гарцуевым у 2010 годзе паводле аповесці Алеся Адамовіча “Нямко”.
У Пекіне адбудзецца першы замежны паказ гэтага спектакля.

Спектакль "Вяселле" паводле знакамітай п’есы А.Чэхава паставіў у 2009 годзе расійскі рэжысёр Уладзімір Панкоў. За апошнія пяць год спектакль быў шмат разоў паказаны на тэатральных пляцоўках Францыі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Іспаніі. Гэта сумесны беларуска-расійскі праект Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, які ажыццяўляўся пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Урада Масквы, Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

Народны мастацкі тэатр Пекіна быў створаны ў 1952 годзе. Яго заснавальнік і першы дырэктар – драматург Цао Юй. У сваім рэпертуары тэатр робіць акцэнт на пастаноўку драматычных твораў кітайскіх аўтараў, хаця апошнім часам ставіць і творы сучасных замежных аўтараў, адаптуючы іх у нацыянальным стылі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Купалаўскі тэатр едзе на тэатральны фестываль у Кітай