Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага “Грамадазнаўства“

UDF.BY
25 марта 2014, 16:58
Лявон Вольскі прэзентаваў новы поўнафарматнік "Грамадазнаўства". Пра гэта паведамляе 34mag.net.

Альбом пад назвай "Грамадазнаўства" больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях. Гэтая плытка адначасова падаецца нам данінай павагі фанатам старога N.R.M. і тлустай рысай, якую Вольскі падводзіць пад прывідным беларускім "сёння".

"Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, – кажа Вольскі. – Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна".

Гэты альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік "Грамадазнаўства" адказваў нарвежскі музыка-мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бэргэруд, таму, на меркаванне Вольскага, "гук атрымаўся “нетутэйшым”, скандынаўскім".

"Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы".

Спампаваць альбом можна на "Пяршаку" цалкам бясплатна.

Пра тое, у якіх умовах ствараўся альбом, можна прачытаць у інтэрв'ю Вольскага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ