Хот-дог па-беларуску: сасіска ў бульбе

Адмыслоўцы віцебскага адкрытага акцыянернага таварыства "Вітміл" распрацавалі новую нацыянальную страву — сасіску ў бульбе, якая мусіць стаць асіметрычным адказам амерыканскаму хот-догу.

Не зразумела, праўда, чым матываваліся вынаходнікі кулінарнай навінкі, бо ўвесь сэнс хот-дога ў тым, што булачка, у якую загорнутая сасіска, дазваляе есці страву без сталовых прыбораў і посуду. Гарачую ж бульбіну, мне здаецца, не дужа прыемна трымаць у руках.

Новая страва з’явіцца ў рэчышчы новаўвядзення ААТ "Вітміл": гэтае прадпрыемства грамадскага харчавання аб’явіла сераду днём беларускай нацыянальнай кухні. Акрамя бульба-хот-дога ў гэты дзень можна пачаставацца і больш традыцыйнымі стравамі — мачанкай і дранікамі з журавінавым морсам. Праўда ў меню "беларускай нацыянальнай кухні" нейкім чынам трапіла і блюда з амаль невымоўнай для беларускага языка назвай — "щи"…

ААТ "Вітміл" належыць каля 10% кропак грамадскага харчавання ў Віцебску, у тым ліку рэстаран кітайскай кухні "Залаты дракон".

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter