Баршчэўскі: “Галоўная пагроза незалежнасці - Лукашэнка“

udf.by
6 июня 2009, 02:01
Перуны і маланкі, якія грымелі з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі падчас і пасьля прыезду Пуціна ў Менск, аказаліся тэатральнымі і пастановачнымі. Псэўданезалежніцкая рыторыка валадара Беларусі папраўдзе служыць інструмэнтам таргоў з гаспадарамі Крамля за выгаднейшы продаж эканамічнай, палітычнай і вайсковай незалежнасьці нашай краіны.

Лукашэнка прагаварыўся, што пагадненьне пра стварэньне супольнай сыстэмы проціпаветранай абароны заключана пад ціскам Крамля. Гэта азначае, што ён пайшоў на здраду нашым нацыянальным інтарэсам. За гэта ён мусіць панесьці адказнасьць куды як большую, чым проста адстаўка.

Згода рэжыму на ўвод на тэрыторыю сувэрэннай краіны дзьвюх арміяў іншай дзяржавы – Расейскай Фэдэрацыі - у мірны час ёсьць ня што іншае, як рэпэтыцыя акупацыі, якая можа абярнуцца ўласна акупацыяй.

Хацў бы яшчэ раз падкрэсьліць: у адрозьненьне ад некаторых "палітыкаў новай хвалі", Партыя БНФ бачыць галоўнай пагрозай незалежнасьці нашае краіны захаваньне ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Апошнія падзеі толькі пацьвярджаюць гэта.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Баршчэўскі: “Галоўная пагроза незалежнасці - Лукашэнка“