Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

На “Пінскдрэве“ заробак плоцяць канапамі

"Еўрарадыё"
8 июня 2009, 18:24
Кіраўніцтва прадпрыемства "Адрыяна Плюс", якое ўваходзіць у мэблевы холдынг "Пінскдрэў", прапанавала сваім работнікам узяць палову заробка дровамі альбо канапамі. Аб’яву з такой прапановай павесілі на прахадной фабрыкі.

Калі рабочыя пачалі задаваць пытанні, ім празрыста намякнулі на працоўныя кантракты, якія можна ў любы момант скасаваць. Такім чынам кіраўніцтва спрабуе знайсці абаротныя сродкі і разгрузіць затавараныя склады.

Найбуйнейшы беларускі вытворца мэблі, холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", вельмі сур'ёзна церпіць ад эканамічнага крызісу. Асабліва скараціўся экспарт прадукцыіі на расійскі рынак, на які прыходзілася да 80% паставак. Шукаючы новыя рынкі збыту, кампанія спрабуе прадаваць мэблю нават ў Ліван і Арабскія эміраты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ