Беларусы скінуцца айчыннаму прадпрыемству на ўпакоўку па-беларуску

UDF.BY
6 января 2017, 20:51
У інтэрнэце збіраюць грошы і шукаюць дызайнераў і перакладчыкаў, каб беларускі вытворца змог дазволіць сабе распрацаваць ўпакоўку малака на беларускай мове.

Збор грошай запушчаны 6 студзеня на краўдфандынг-платформе talaka.by. Ініцыятар кампаніі Аляксандр Лапко вырашыў дапамагчы кампаніі-вытворцы малочных прадуктаў ААТ «Савушкін прадукт» распрацаваць дызайн упакоўкі і этыкеткі малака.

Як паведаміў UDF.BY сп. Аляксандр, ініцыятыва нарадзілася, калі ён прычытаў на TUT.BY артыкул «Мова не обязательна. Производители уверены, что белорусский язык на упаковке приведет к подорожанию». У артыкуле ідзе гаворка пра тое, што ў новай рэдакцыі закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» зноў не дададзены пункт аб абавязковым ужыванні нацыянальнай мовы беларусаў на тавары або ў дакументацыі да паслугі.

Вытворцы аргументуюць адмову ад ужывання нацыянальнай мовы эканамічнай мэтазгоднасцю. У прыватнасці, намеснік генеральнага дырэктар ААТ «Минский молочный завод №1» Дзмітрый Ермаковіч ацаніў выдаткі ў 1000 еўра для аднаго віду ўпакоўкі.

Праект закону прапанавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Тлумачачы эканамічную нямэтазгоднасць у афіцыйным адказе, у міністэрстве прывялі да прыкладу прадпрыемства «Савушкін прадукт». З гэтай нагоды Аляксандр Лапко вырашыў накіраваць рэсурсы менавіта на карысць гэтага прадпрыемства і распрацоўку упакоўкі і этыкеткі для яго малака як найпапулярнейшага тавару.



Калі вынікі збору грошай будуць станоўчыя і «Савушкін прадукт» пагодзіцца выкарыстаць сродкі на «беларусізацыю» этыкеткі, то сп. Лапко гатовы пачаць збіраць грошы для іншых беларускіх прадпрыемстваў, што не могуць вылучыць сродкі на гэтыя мэты.

Праект новай рэдакцыі закону «Аб абароне правоў спажыўцоў» яшчэ будзе разглядацца ў парламенце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Беларусы скінуцца айчыннаму прадпрыемству на ўпакоўку па-беларуску