"Гарады асветленыя. Але ці гэтага дастаткова?"

TUT.BY


Тадэвуш Кандрусевіч віншуе вернікаў з Калядамі.

«Радасна, што нашы гарады асветленыя, многа ілюмінацыі, у касцёлах і каля касцёлаў многа ялінак… Але ці гэтага дастаткова? Калі Езуса Хрыста не будзе ў нашым сэрцы, калі мы будзем святкаваць свята толькі знешне, гэтае свята будзе такім, як многія іншыя святы — прыходзяць і праходзяць», — адзначыў кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч у сваім калядным віншаванні.

— Гэта свята павінна пакінуць нейкі след у сабе. Найперш след таго, што Езус нараджаецца сваёй ласкаю ў нашых сэрцах і ў нашых душах, — сказаў мітрапаліт. — Бог заўсёды быў з чалавекам. І кульмінацыйны момант, нараджэнне Езуса Хрыста, богаўцелаўленне — гэта той момант, аб якім паэты кажуць, што «неба пацалавалася з зямлёю». Гэта той момант, калі Бог яшчэ раз скланіўся над чалавекам, каб падняць гэтага чалавека, чалавека, які ўпаў, чалавека, які знаходзіцца ў грахоўным балоце, каб ізноў адрадзіць у ім вобраз таго, які створаны на падабенства божае.

Новости по теме

    Маршрут шэсця вызначаць ля Акадэміі Навук

    Арганізатары Дня Волі кажуць, што сцэнар 25 сакавіка будзе канчаткова вызначаны толькі заўтра, калі ўдзельнікі маніфестацыі збяруцца каля Акадэміі Навук. Улады дазволілі шэсце апазіцыі, але скіравалі яго на плошчу Бангалор.подробности

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter