На “Гродна Азот“ адбыўся выбух, пацярпелі 2 чалавекі

Выпадак здарыўся у двухпавярховым будынку станцыі дыягностыкі і тэхнічнага абслугоўвання, дзе знаходзілася кацельная.

У той момант 54-гадовая прыбіральшчыца спальвала ў катле смецце. Яна атрымала цяжкія апёкі 70% цела і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Пацярпеў таксама 25-гадовы рабочы. У яго апёкі твару, рук, шыі, галавы, грудной клеткі. Яго стан называюць цяжкім.

Мяркуецца, што кацёл выбухнуў з-за таго, што ў ім не цыркулявала вада. А здарылася гэта з-за парушэння яго эксплуатацыі.

Расследаванне праводзіць пракуратура.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ На “Гродна Азот“ адбыўся выбух, пацярпелі 2 чалавекі