Бутэлька замест шпрыца

regionby.org
27 июня 2009, 13:32
Спецыялісты падлічылі, што жыхары Віцебшчыны найменш як у іншых рэгіёнах ужываюць наркотыкі. Але колькасць хворых на алкагалізм у вобласці вышэй на 10 адсоткаў за сярэднестатыстычны паказчык па краіне.

Апошнім часам фіксуецца павелічэнне колькасці выпадкаў жаночага алкагалізму. Гэта засведчылі дактары абласнога псіханеўралагічнага дыспансэра.

Па ўзроўні пашырэння наркаманіі Віцебская вобласць прызнана самай добранадзейнай у Беларусі. Але трывогу медыкаў выклікае тое, што абсалютная бальшыня хворых на наркатычную залежнасць – гэта маладыя людзі. 85 адсоткаў тых, хто ўжывае наркотыкі, маюць ад 18 да 35 гадоў, 25 адсоткаў – увогуле непаўнагадовыя.

Пад наглядам нарколагаў знаходзяцца 2 362 непаўнагадовыя жыхары вобласці. 105 з іх – таксікаманы "са стажам", 28 маюць патрэбу ў інтэнсіўным лячэнні ад сфармаванай алкагольнай залежнасці, але найбольшая колькасць дзяцей і падлеткаў, што трапілі на ўлік у абласны псіханеўралагічны дыспансэр, маюць пачатковую стадыю хваробы, якая можа развіцца ў хранічны алкагалізм.

Крытычная сітуацыя прымусіла спецыялістаў працаваць больш інтэнсіўна: у апошнія гады ў абласным цэнтры былі адчынены два наркалагічныя аддзяленні для дзяцей і падлеткаў. Па словах дактароў, трапляюць туды не толькі тыя, хто выхоўваецца ў сем’ях з пітушчымі бацькамі і мае нядобрую спадчыну, але й аматары такога, здавалася б, бяскрыўднага напою, як піва. Дактары гавораць пра феномен "піўнога алкагалізму", бо частае ўжыванне гэтага прадукту становіцца прычынай узнікнення хранічнай залежнасці.

З міфам пра бяспеку ўжывання піва ў Віцебску сёння змагаюцца не толькі нарколагі. Школьны доктар Ігар Пастноў за ўласныя грошы размяшчае на старонках мясцовых газет папярэджанні пра тое, што алкаголь, які ўтрымліваецца ў піве, таксама здольны зрабіць чалавека алкаголікам. Асабліва, калі гэта падлетак або маладая жанчына. І калі колькасць дзяцей і падлеткаў, што стаяць на ўліку ў Віцебскім абласным псіханеўралагічным дыспансэры, складае менш за 10 адсоткаў, то колькасць жанчын – больш за 20.

Як і пра кожную хваробу, пра алкагалізм дактары гавораць, што яго лепей прадухіліць, чымсці потым лячыць. Але меры прафілактыкі прапануюцца своеасаблівыя: "тэлефоны даверу", эпізадычны кантроль на вытворчасці і "дні цвярозасці" на час наступнага "Славянскага базару". Між тым, псіхолагі цвердзяць, што змагацца трэба не з праявамі алкагалізму, а з ягонымі прычынамі, сярод якіх і дрэнныя ўмовы жыцця на фоне нізкіх заробкаў, і няўпэўненасць у заўтрашнім дні, і немагчымасць самарэалізацыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Бутэлька замест шпрыца