Галадоўка супраць беспрацоўя

"Еўрарадыё"
30 июня 2009, 16:57
Малады медык Аляксандр Жыткевіч, які працаваў зубным фельчарам у вёсцы Бычыхі Гарадоцкага раёна з сённяшняга дня аб’явіў галадоўку.

Пасля звальнення ён ніяк не мог знайсці працу. Аляксандр Жыткевіч асуджаны да абмежавання волі ды пазбаўлены права займацца медыцынскай дзейнасцю на два гады за незаконнае атрыманне ўзнагароды ад пацыентаў.

Сам фельчар лічыць, што справа супраць яго была сфабрыкаваная з той нагоды, што ён праяўляе грамадскую і палітычную актыўнасць. Так, Аляксандр Жыткевіч быў незалежным назіральнікам падчас выбарчай кампаніі 2008 года, а потым уступіў у партыю БНФ.

Як расказаў лекар, пасля звальнення з працы ён чатыры разы намагаўся ўладкавацца ў розныя сельгаспрадпрыемствы раёна, пры чым быў згодны на любую працу – ад даяра да пастуха. Але сітуацыя паўтаралася – спачатку кіраўнікі згаджаліся, а потым адмаўлялі яму нават тады, калі Аляксандр меў накіраванне з раённага Цэнтра занятасці.

На сённяшні дзень, як паведаміў Аляксандр, ён галадаў бы ў кожным разе, бо грошай на прадукты няма ўжо даўно.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Галадоўка супраць беспрацоўя