Дыялог Беларусь-Амерыка: кожны пры сваіх інтарэсах

udf.by
30 июня 2009, 17:54
Пасля працяглай і цяжкай – відавочна – сустрэчы дэлегацыі Хельсінкскай камісіі з Аляксандрам Лукашэнкам бакі засталіся кожны пры сваіх інтарэсах. Пра гэта паведаміў сустаршыня АДС Сяргей Калякін.

Сустрэча амерыканцаў (старшыня Хельсінкскай камісіі Кангрэса Бенджамін Кардэн, сенатары Крыс Сміт і Дзік Дэрбін) з А.Лукашэнкам зацягнулася. Відавочна, пагаварыць было пра што: і пра эканамічныя санкцыі, і пра звернутыя двухбаковыя дыпламатычныя адносіны, дый, урэшце, пра амерыканскага грамадзяіна Эмануіла Зельцэра, які сядзіць у беларускай турме. Эмануіла Зельцэра прэзідэнт абяцаў адпусціць на волю ўжо сёння.

Сутрэча амерыканцаў з апазіцыяй пачалася з гадзінным затрыманнем. З беларускага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі АДС Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, Віктар Карняенка, а таксама Жана Літвіна, Алег Гулак, Віталь Рымашэўскі, Артур Фінькевіч.

Гаворка вялася вакол блока пытанняў, адзначыў сустаршыня АДС, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. "Размова ішла вакол крытычнага дыялогу з беларускімі ўладамі па пытаннях выбарчага заканадаўства, правах і свабодах, эканамічных рынкавых рэформах", - адзначыў палітык.

Амерыканцы, кажа Анатоль Лябедзька, "пакуль не могуць і не хочуць верыць словам, а толькі справам".

"Яны дастаткова прыхільна паставіліся да формулы: крэдыты і інвестыцыі ў абмен на ўнутрыпалітычны дыялог і свабодныя выбары пры ўмове адсутнасці палітычных вязняў і мараторыю на палітычныя рэпрэсіі", - адзначыў палітык.

Лідэр камуністаў Сяргей Калякін пасля сустрэчы зрабіў выснову, што "бакі засталіся кожны пры сваіх інтарэсах".

"ЗША гатовы аднавіць паўнамаштабныя ўзаемавыгадныя адносіны з Беларуссю. Але толькі ў тым выпадку, калі тут пачнуцца рэальныя дэмакратычныя пераўтварэнні. Да таго часу ўсе абмежвальныя меры, уведзеныя амерыканскім урадам, застануцца ў сіле", - падкрэсліў першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін.

"Беларусь не адпавядае патрабаванням АБСЕ, і мы гэта сказалі прэзідэнту Лукашэнку. Абмеркавалі пытанне выкання правоў чалавека і дэмакратычных рэформаў у Беларусі, змяненне выбарчага заканадаўства, права апазіцыі крытыкаваць урад, абарону правоў НДА, эканамічныя рэформы і правы рэлігійных меншасцяў. Мы патлумачылі Лукашэнку, што Беларусь не адпавядае міжнародным нормам у гэтых сферах", - рэзюмаваў па выніках перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Бенджамін Кардэн.

Глеб Хмяльніцкі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Дыялог Беларусь-Амерыка: кожны пры сваіх інтарэсах