За 77 дзён галадоўкі Аўтуховіч страціў больш за 20 кілаграмаў

Радыё "Свабода"
2 июля 2009, 11:01
77-ы дзень ў мінскім следчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Афіцыйных паведамленняў пра стан здароўя галадоўніка няма.

Сустрэцца з кіраўніком медычнага пункту мінскага ізалятара можна па серадах, за гадзіну да абеду. Заходжу ў першы пад’езд, мяне запрашаюць у маленькі пакой, дзе за жалезнымі, у выглядзе сонейка, кратамі сядзіць жанчына-доктарка. Адразу пытаюся пра здароўе Мікалая Аўтуховіча:

— Мікалай Аўтуховіч. Як ён сябе адчувае?

— Ну як адчувае? Сказаць, што добра, не магу, вы ж ведаеце, што ён галадуе.

— Так, ужо болей за 70 дзён.

— Мы з ім кожны дзень гутарым, каб ён спыніў галадоўку, але ён нас не слухае. Ён атрымлівае кропельніцы. І раней атрымліваў, і цяпер.

— Можа, яшчэ нейкія таблеткі?

— А якія таблеткі? Якія вітаміны, калі чалавек галадуе? Вось праз кропельніцу робім і з вітамінамі. А ў страўнік нельга. І ён адмаўляецца, і нельга. Толькі праз вену ў кроў. Вось дапамагайце нам яго пераканаць, што гэта не мае сэнсу.

— А наколькі ён схуднеў? Адвакат, які бачыў яго на мінулым тыдні, казаў, што вельмі схуднеў.

— Ну, не зусім. Патаўсцей за вас выглядае. Але калі параўнаць з тым, як да нас патрапіў, дык канечне. Схуднеў.

— Ці выходзіць ён на прагулкі?

— Так. Выходзіць. Ваду п’е, кропельніцу робім, такім чынам… Ваду даем яму не турэмную, а мінеральную, з гэтым усё вырашылі. Ляжыць пад наглядам, у стацыянары.

Паводле ранейшых звестак адваката Паўла Сапелкі Мікалай Аўтуховіч страціў болей за 20 кілаграмаў вагі, але рашучасці працягваць галадоўку не згубіў і настойвае на сваіх патрабаваннях: альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд і працягваць следства па ягонай справе, альбо перадаць справу ў суд, як абяцала кіраўніцтва міліцыі яшчэ ў сакавіку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ За 77 дзён галадоўкі Аўтуховіч страціў больш за 20 кілаграмаў