Актрыса Купалаўскага з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі адрэагавала на затрыманні каля Symbal.by

NN.by
24 июня 2020, 19:17
Марта Голубева. Фото из социальных сетей
Марта Голубева — не проста актрыса Купалаўскага тэатра і экс-салістка «Верасоў». Упершыню яе імя пачулі летам 2008, калі 18-гадовая брунэтка танцавала побач з Аляксандрам Лукашэнкам на Дзень Незалежнасці. Тым жа летам яна, дарэчы, займела кватэру ў адным з дамоў у Драздах.

Актрыса Купалаўскага з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі адрэагавала на затрыманні каля Symbal.by

Пасля Марта Голубева яшчэ не раз з'яўлялася побач з Лукашэнкам.




Удзельнічае Марта Голубева і ў зборы кавуноў на прэзідэнцкім участку.


Марта Голубева справа

Цяпер жа актрыса пракаментавала ў сторыс у інстаграме ўчарашнюю сітуацыю вакол крамы Symbal.by, калі некалькіх чалавек, што стаялі ў чарзе, затрымаў АМАП.

«Людзей затрымалі за тое, што яны стаялі ў чарзе ў краму. Любыя Symbal.by, я буду насіць вашу цішотку кожны дзень. У мяне ёсць і кубачак», — напісала яна.


«Пэўным часам хочацца ня чуць, ня бачыць і ня думаць. Але ты чуеш, бачыш і думаеш. Бо твая зямля тут. І яна таксама ўсё бачыць», — дадала Марта Голубева.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ