Фенаменальная папулярнасць тэлеграм-каналаў: улады стрэлілі сабе ў нагу


12 августа 2020, 01:02
Иллюстративное фото
Каментар Нашай Нівы.

Фенаменальная папулярнасць тэлеграм-каналаў у Беларусі. Nexta Live набліжаецца да 1,3 мільёна падпісчыкаў, — рост у 4 разы за тры дні пратэстаў. А яго паведамленні прачытваюцца 500,000 - 1,000,000 чалавек цягам гадзіны. Гэта ў разы больш, чым чытала Тут.бай у самыя пікавыя дні.

Улады Беларусі стрэлілі сабе ў нагу, заблакаваўшы інтэрнэт і традыцыйныя інтэрнэт-СМІ. Тэлеграм не паддаўся блакаванню, людзі навучыліся яго чытаць праз проксі.

Больш за тое, акрамя Нехта і некалькіх іншых каналаў, якія каардынуюць пратэсты, расквітнелі шматлікія мясцовыя чаты. У некаторых гарадах на іх падпісаныя па 10—15 % насельніцтва. Гэта дае людзям незраўнаныя магчымасці каардынацыі, але таксама прыводзіць да шалёнай і вельмі хуткай радыкалізацыі.

У чатах дзеляцца рэцэптамі кактэйляў Молатава і спосабамі вядзення гарадскога супраціўлення. Улада па-ранейшаму спадзяецца задушыць пратэст масавымі затрыманнямі, а гэтыя дэманстратыўныя расстрэлы і хапуны злуюць народ і вядуць да радыкалізацыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ