Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Беларускіх міратворцаў шукаюць праз інтэрнэт

"Еўрарадыё"
8 июля 2009, 13:14
Салдат у беларускую міратворчую роту шукаюць таксама і праз інтэрнэт. У вакансіях аднаго з сайтаў Еўрарадыё адшукала незвычайную аб’яву. Маладых людзей, якія адслужылі тэрміновую службу і маюць добрую фізічную падрыхтоўку, выдатнае здароўе і ведаюць англійскую мову запрашаюць у "міратворцы".

Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў уладкавацца на службу і набраў нумар, пазначаны ў аб’яве:

"Заняткі цэлымі днямі. Салдат тэрміновай службы ў роце няма, толькі па кантракце. Свае нормы забеспячэння, свой рыштунак. З васьмі працоўны дзень пачынаецца, з гадзіны да трох абед, і да васьмі вечара", — распавёў камандзір роты.

Паводле яго слоў, першы год "міратворцы" зарабляюць мала: каля 550 тысяч. Потым ідзе надбаўка за скачкі з парашутам 120 тысяч і за выслугу гадоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ