Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Дэпутат Варанецкі супраць забароны бел-чырвона-белага сцяга: Недапушчальна таптацца па сваім мінулым


30 января 2021, 12:22
Валерий Воронецкий. Фото: Минск-новости
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі пракаментаваў Нашай Нiве прапанову Генеральнай пракуратуры наконт ўключэнні нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ў спіс «экстрэмісцкіх».

— Такія рэчы патрабуюць навуковай ацэнкі і, перш за ўсё, з боку гісторыкаў. Гэта той выпадак, калі спяшацца нам ні ў якім разе нельга.

Трэба мець на ўвазе, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся першым дзяржаўным сцягам нашай адроджанай беларускай дзяржавы. Пад ім яна рабіла першыя крокі па ўмацаванні свайго нацыянальнага суверэнітэту і незалежнасці. Пад ім прымаў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над нашымі дзяржаўнымі будынкамі і ўпрыгожваў залы ўрачыстасцяў Дома ўрада, парламента, Адміністрацыі прэзідэнта, Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры і іншых дзяржаўных устаноў, сімвалізуючы суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны.

Яму аддавалі ўшанаванні за мяжой у ходзе візітаў беларускіх дзяржаўных дэлегацый, уручэння даверчых грамат нашымі пасламі… Пад ім мы сустракалі першых асоб замежных дзяржаў, якія з візітамі наведвалі нашу краіну. Ён сімвалізаваў выбітныя перамогі нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету, іншых міжнародных спаборніцтвах.

З ім былі звязаны вельмі важныя старонкі гісторыі нашай з вамі маладой беларускай дзяржавы. І таптацца па сваім мінулым, калі мы глядзім у будучыню і хочам пабудаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну, на мой погляд, — недапушчальна. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, — мяркуе Варанецкі.
Статьи в рубрике "Мнение" отражают точку зрения исключительно автора. Позиция редакции UDF.BY может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ