Свецік пакараны штрафам у 11 тысяч даляраў ЗША

"Наша Ніва"
16 июля 2009, 11:13
Суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч пакарала праваабаронцу Леаніда Свеціка штрафам у памеры 900 базавых велічыняў. Гэта 31 мільён 500 тысяч беларускіх рублёў, ці больш за 11 тысяч даляраў ЗША.

Таксама Свецік абавязаны кампенсаваць маральны ўрон віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменнікаў Тамары Красновай‑Гусачэнка ў памеры 1 мільёну рублёў.

Леаніда Свеціка абвінавачвалі ў тым, што ён дасылаў лісты з пагрозамі віцебскім апазіцыянерам ад імя "Русского национального единства" (РНЕ). Гэта артыкул 130 КК "Распальванне нацыянальнай і расавай варажнечы". Спачатку Свецік праходзіў па справе як сведка, а потым — падазраваны.

Большасць пацярпелых заявілі падчас суду, што не вераць у віну Свеціка. Пракурор Сяргей Селіханаў патрабаваў для праваабаронцы два гады калоніі агульнага рэжыму.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Свецік пакараны штрафам у 11 тысяч даляраў ЗША