Галадоўка падзейнічала?

Радыё "Свабода"
23 июля 2009, 14:59
Арцём Дубскі спыніў галадоўку. Ён паведаміў маці, што стаўленьне да яго зьмянілася да лепшага.

Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку супраць дзеянняў супрацоўнікаў бабруйскага следчага ізалятара. 7 ліпеня Арцёма пакаралі годам зняволення за парушэнне правілаў адбыцця пакарання ў "справе 14-ці".

17 ліпеня супрацоўнікі СІЗА запатрабавалі, каб Арцём напісаў заяву з просьбай перавесці яго адбываць пакаранне ў папраўчую калонію. Пасля адмовы хлопцу адмовілі ў медычнай дапамозе, забралі рэчы і пагоршылі ўмовы ўтрымання. На знак пратэсту Арцём Дубскі распачаў галадоўку.

Ён паведаміў маці, што стаўленне да яго змянілася да лепшага, і спыніў галадоўку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Галадоўка падзейнічала?