Рэдактара папярэдзілі за вокладку часопіса?
Пракуратура Гарадзенскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару часопіса "Магазын польскі ў выгнанні" Ігару Банцэру.
Як паведаміў Рацыі Ігар Банцэр, падставай для вынясення папярэджання стала яго прафесійная дзейнасць і той факт, што часопіс непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс не ўтрымлівае выходных дадзеных, якія патрабуе беларускае заканадаўства:
- Ужо 5 гадоў "Магазын польскі" выдаецца ў такім фармаце, і толькі ўпершыню папярэдзілі галоўнага рэдактара за нібыта неадпаведнасць выдання Закону аб друку. Я адназначна разглядаю паўсталую сітуацыю ў кантэксце зместу травеньскага нумара.
Напрыканцы чэрвеня супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі прыкладна 70 экзэмпляраў часопіса "Магазын польскі", на вокладцы якога быў змешчаны калаж з выявай прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе расейскага цара Аляксандра ІІІ. Акрамя гэтага, у азначаным нумары часопіса быў надрукаваны крытычны артыкул Анджэя Пісальніка аб магчымай пераемнасці ўлады на Беларусі "Коля павінен стаць прэзідэнтам".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники