Карэліцкая міліцыя прыйшла па адбіткі пальцаў да нябожчыкаў

"Наша Ніва"
30 июля 2009, 08:58
Хлопцаў, якія памерлі тры гады таму, падазравалі ў здзяйсненні выбуху 3 ліпеня.

У Карэлічах супрацоўнікі праваахоўных органаў ізноў актывізавалі працу па дактыласкапіі мясцовых мужчынаў. Правяраюць у тым ліку і тых, хто падоўгу выязджае на працу за мяжу. Не абышлося і без сумных кур’ёзаў. 28 ліпеня а палове на адзінаццатую ночы міліцыянты прыйшлі ў адзін з дамоў. У дзвюх сем’ях яны пацікавіліся сынамі гаспадароў, заявіўшы, што хлопцы падазраюцца ў здзяйсненні выбуху ў Мінску 3 ліпеня 2008 году. І вось якое страшнае супадзенне — абодвух ужо некалькі гадоў няма ў жывых.

Варта адзначыць, што гэта не першы выпадак, калі ў выніку татальнай дактыласкапіі супрацоўнікі праваахоўных органаў шукалі падазраваных сярод нябожчыкаў. Год таму супрацоўнікі спецслужбаў заявіліся ў сям’ю нябожчыка Канстанціна Мысліўца — былога актывіста партыі БНФ, лідэра апазіцыі ў райцэнтры Драгічын, каб узяць у яго адбіткі пальцаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Карэліцкая міліцыя прыйшла па адбіткі пальцаў да нябожчыкаў