Эксперт: падставаў для аптымізму няма

udf.by
30 июля 2009, 11:13
Старшыня Нацыянальнага банку Пётр Пракаповіч на сустрэчы з журналістамі 29 ліпеня даў зразумець, што курс на дэдаларызацыю беларускай эканомікі ўзяты ўсур’ёз.

У прыватнасці, галоўны банкір краіны заявіў, што валютнае крэдытаванне фізічных асобаў будзе спыненае назаўсёды і выказаў спадзяванне, што прыйдзе той час, калі беларусаў наогул не будзе хваляваць курс долара. Казаў Пракаповіч пра стабільнасць банкаўскай сістэмы і ажыўленне беларускай эканомікі. З яго слоў вынікала толькі адна праблема – запасы прадукцыі на складах. Але і тут старшыня Нацбанку знайшоў падставы для аптымізму:"Ужо два месяца запасы не павялічваюцца, а ў ліпені пачынаецца невялікае зніжэнне".

Эканаміст Станіслаў Багданкевіч падзяляе імкненне Нацбанку стабілізаваць беларускі рубель, але не мае столькі падставаў для аптымізму. "Рашэнне адмовіцца ад валютных крэдытаў – правільнае. І тут няма нічога экстравагантнага– больш за 99 працэнтаў насельніцтва краіны атрымлівае заробкі ў беларускіх рублях. І галоўны абавязак Нацбанку – узмацняць беларускі рубель. Праўда што стабільнасць беларускага рубля залежыць ад эфектыўнасці нашай эканомікі, а тут праблем хапае. І складанасць не толькі ў запасах на складах, як кажа Пракаповіч. А як жа дэбіторская запазычанасць, несбалансаванасць плацёжнага балансу? Цяпер удвая вырас замежнагандлёвы дэфіцыт. Пакуль няма фактаў, якія б пацвярджалі эфектыўнасць гэтага эканамічнага курса", - заявіў udf.by былы старшыня Нацбанку.

Аляксей Пехціеў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Эксперт: падставаў для аптымізму няма