Аўтар верша “Убей президента“ вярнуўся ў Нарвегію

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
11 марта 2010, 16:13
Паэт-правакатар, які пасля сямігадовай эміграцыі вярнуўся на Радзіму, ізноў выправіўся ў Нарвегію.

Сваё 48-годдзе 8 сакавіка беларускі паэт адзначыў у выгнанні. Славамір Адамовіч доўгі час пражыў у Нарвегіі, летам мінулага году прыняў рашэнне вярнуцца на Радзіму. Аднак цяпер ізноў з’ехаў у Нарвегію. Пакуль пра матывы свайго ад’езду ён казаць не хоча, не піша пра гэта нават у сваім жывым дзённіку.

Славамір Адамовіч – актыўны ўдзельнік пратэстных акцый 90-х гадоў, аўтар верша "Убей президента", вядомы з перформансу, на якім публічна зашыў сабе рот. У 2002 годзе ён папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі, але атрымаў толькі статус "гуманітарнага ўцекача". У ліпені 2009 году паэт вырашыў вярнуцца ў Мінск і меў нямала планаў – ад стварэння сям’і да выдання адразу дзвюх кнігаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Аўтар верша “Убей президента“ вярнуўся ў Нарвегію