У Беларусі абяруць самую сэксуальную рок-вумэн

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
22 марта 2010, 18:39
11 красавіка стане вядомым імя галоўнай беларускай рок-вумэн. Самая харызматычная і сэксуальная спявачка будзе абраная на першым беларускім фэстывалі рок-гуртоў з жаночым вакалам Women's fest 2010. На гэтае пачэснае званне прэтэндуюць вакалісткі гуртоў Indra, Рокаш, Unia ды іншых.

Падрыхтоўка да Women`s fest-2010 вялася сур’ёзная. Журы мелася адабраць сем каманд з усіх ахвочых гуртоў з жаночым вакалам. Яшчэ адзін гурт выбіраўся праз інтэрнэт-галасаванне. Такім чынам, у першым жаночым рок-фэсце сыграюць гурты рознай скіраванасці, акром хіба эстраднай.
Полацкі гурт "Indra" выконвае рок, "Rostra" з Мінска працуе ў жанры трып-хоп, а Unia грае фолк-рок.

Удзельнічаць яшчэ будуць металісты Exist-M, пажарны аркестр з жаночым вакалам "Гаротніца", ZM99, "Рокаш". Спецыяльным госцем фэсту будзе гурт Hasta La Fillsta з колішняй "Рок-Князёўнай-2007" Вольгай Самусік.

Па выніках конкурсу будуць вызначаныя пераможцы ў трох намінацыях – "Лепшы гурт з жаночым вакалам", "Лепшая вакалістка", а таксама самая цікавая намінацыя – "Самая харызматычная і сэксуальная выканаўца".

Women's fest пройдзе ў маладзёжным тэатры эстрады 11 красавіка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ У Беларусі абяруць самую сэксуальную рок-вумэн