У кліпе праекту “У нескладовага“ здымецца ветэран ФСБ

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
1 июня 2010, 13:15
Расійскі акцёр украінскага паходжання Сяргей Бадзюк, які адслужыў у расійскіх спецслужбах каля 10 год, здымецца ў кліпе на песню "Не кожны" праекту "У нескладовае", у якім удзельнічаюць вядомыя айчынныя музыкі Раман Арлоў, Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў.

Кліп будзе здымацца ў расійскай сталіцы адразу пасля маскоўскай прэзентацыі беларускага музычнага праекту.

Праект "У нескладовае" быў створаны былым гітарыстам гурта J:Морс Раманам Арловым з мэтай прасунуць беларускамоўную музыку ў Расію. У ім задзейнічаны вядучыя айчынныя музыканты. Першы канцэрт у Маскве гэта зорная каманда дае 5 чэрвеня ў клубе "Меццо-форте", што каля станцыі метро ВДНХ. Удзел у канцэрце таксама бярэ гурт "Палац". Дзея будзе звацца "Сіні пашпарт" (уладальнікі беларускіх пашпартоў атрымаюць пэўную зніжку на ўваход). Мяркуецца, што такія канцэрты стануць перыядычнымі. Сярод тых, хто можа выступіць у Маскве ў бліжэйшы час – гурты "Крама" і "Дзецідзяцей".

На наступны дзень у Маскве пачнецца праца над кліпам на песню "Не кожны" праекту "У нескладовае". Здымаць будзе режысёр Віталь Чыжоў, былы генпрадзюсар беларускага Першага музычнага тэлеканалу, які з’ехаў працаваць на тэлеканал НТВ. На ролю галоўнага героя кліпа запрошаны Сяргей Бадзюк – чалавек з фантастычнай біяграфіяй: неаднаразовы чэмпіён Еўропы па паўэрліфтынгу, былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Расіі і ветэран ФСБ, які да ўсяго працаваў на кіроўчых пасадах на мясакамбінатах, у банках, нафтавых кампаніях. З 2004 году Бадзюк заняўся акцёрскай кар’ерай (граў у фільмах "Пурпурные облака", "Мустанг", "Антикиллер-3" ды інш.).

Прадзюсары беларускага праекту мяркуюць далучыць у будучыні да супрацы з "У нескладовым" яшчэ шэраг расійскіх зорак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ У кліпе праекту “У нескладовага“ здымецца ветэран ФСБ