Як Гарбачоў уратаваў беларускі авангард

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
21 июня 2010, 17:16
Творы самых яркіх беларускіх авангардыстаў, напісаныя ў часы перабудовы, можна будзе пабачыць у музеі сучаснага мастацтва. 23 гады таму падобная выстава была забароненая ў Мінску, але адкрытая ізноў пасля звароту мастакоў да Міхаіла Гарбачова.

Авангард быў надта моднай мастацкай плынню ў студэнцкім асяродку ў 70-80-х гадах. Праўда, выставіць у той час свае карціны мастакі не маглі – у Саюзе панаваў соцрэалізм. Тады малады мастак Андрэй Плясанаў вырашыў такія карціны збіраць. Першыя творы беларускіх авангардыстаў ён займеў у 1975 годзе. Цяпер яго калекцыя налічвае каля тысячы экспанатаў. Абраная сотня твораў будзе паказаная на выставе "Беларускі авангард 80-90-х", што адкрыецца 22 чэрвеня ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Як Гарбачоў уратаваў беларускі авангард

Карціна "Забойства камісара" аўтарства Артура Клінава (канец 80-х)

Андрэй Плясанаў прыгадвае, што першая выстава, дзе былі выстаўленыя творы авангардных мастакоў, у тым ліку і яго, адкрылася 3 сакавіка 1987 годзе ў Мінску. А 4-га сакавіка яе закрылі. Мастакі вырашылі справядлівасць аднавіць і даслалі тэлеграму генсеку Міхаілу Гарбачову, а таксама яго жонцы Раісе Максімаўне, якая працавала ў фондзе культуры. На наступны дзень дзверы галерэі былі адкрытыя ізноў, і выстава працавала яшчэ цягам двух тыдняў. Кожны дзень яе наведвала каля тысячы чалавек.

Апошні раз творы з калекцыі Андрэя Плясанава дэманстраваліся 15 год таму.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Як Гарбачоў уратаваў беларускі авангард