Вялізарны метал-фэст у гомельскай промзоне

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
22 июня 2010, 14:08
Названы дакладны час вяртання гурта GODS TOWER. Гурт выступіць у якасці хэдлайнера на буйнейшым гомельскім метал-фэсце Mass Medium Fest 1 ліпеня. Але не толькі вяртаннем легендаў будзе цікавы дзесяты Mass Medium Fest.

Дзеля патрэбаў аматараў цяжкай музыкі арганізатары арэндавалі агромністую тэрыторыю аўтастаянкі ўнутры прамысловай зоны, якая агароджаная вялікімі гаспадарчымі забудовамі. Цікава, што якраз на гэтым жа фэсце дзевяць год таму GODS TOWER даў свой апошні канцэрт.

Не толькі вяртаннем легендаў будзе цікавы дзесяты Mass Medium Fest. У якасці хэдлайнераў тут выступіць яшчэ дзве знакавыя гомельскія каманды. Гэта Rasta, якія падпісалі кантракт з EMI Music, выступілі на фэсце Woodstock на мяжы Польшчы і Германіі, атрымалі галоўную беларускую рок-карону ў 2006 годзе ды сышлі ў нябыт. "Мы вычарпалі сябе і больш за год наогул не дзейнічаем, - кажа лідэр каманды і арганізатар Mass Medium Fest Павал Паўліхін. – Але ніхто нам не забараняў збірацца раз-пораз разам ды радаваць публіку".

Яшчэ адзін сюрпрыз – вяртанне гурта ТТ-34, яшчэ аднаго гурта, з якім стала асацыюецца беларуская метал-сцэна. Пасля поспеху ў Расіі, удзелам у саўндтрэках да касавых фільмаў "Ночной дозор", "Дневной дозор", "Охота на пиранью" і "Реальный папа" гурт таксама перажыў разлад, змяніў склад і цяпер вяртаецца з новай праграмай.

Акром заяўленых зорак у фэсце 1 ліпеня выступіць яшчэ 16 мясцовых маладых камандаў, якія заявілі пра свае амбіцыі ў плане пераемнасці гомельскіх метал-традыцыяў.

Фэст стартуе з 13.00 і пройдзе да 22.00. "Хацелася б працягнуць яго да позняй ночы, але ў нашай выдатнай краіне пазней мерапрыемства проста нельга ладзіць", - іранічна заўважаюць арганізатары.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Вялізарны метал-фэст у гомельскай промзоне