Дыяна Арбеніна: Радзіма натхняе

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
5 июля 2010, 16:22
Лідэр расійскай каманды "Ночные снайперы" Дыяна Арбеніна зусім не супраць, калі яе прылічаюць да беларускіх выканаўцаў. Неабыякавая яна і да беларускай мовы. Неяк на канцэрце ў Віцебску яна праспявала народную песню "Заззялі зоркі", а цяпер разважае, што запісаць для праекту "Тузін.Перазагрузка-2". Больш за тое, свой дзень нараджэння Дыяна вырашыла адзначыць канцэртам у Мінску.

Канцэрт "Ночных снайперов" адбудзецца 7 ліпеня ў мінскім "Рэактары". Дыяна кажа, што надта сумуе па выступах у Беларусі. Прынамсі, у Мінску яна не выступала з два гады. "Даўно карцела зрабіць канцэрт да дня нарадзінаў у беларускай сталіцы ды паклікаць усіх родных і знаёмых. Урэшце, гэта выйшла і мяне гэта натхняе. Гэтага канцэрта чакаю з нейкім асаблівым пачуццём", - кажа Дыяна, якая адзначае 36 год.

Спявачка кажа, што гэты выступ будзе розніцца ад звычайных канцэртаў гурта. Не выключана, што яна заспявае нешта па-беларуску. Лідэр "Ночных снайперов" ужо выказала інтарэс да праекту інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" - "Тузін.Перазагрузка-2".

Цікава, што павіншаваць Дыяну прыйдзе рок-князёўна Кася Камоцкая і яшчэ некаторыя беларускія рок-зоркі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Дыяна Арбеніна: Радзіма натхняе