Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
3 августа 2010, 09:36
21-гадовая навучэнка мастацкай акадэміі ў Познані вырашыла прадэманстарваць сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі і намалявала з дзесятак партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, аздобіўшы выявы слядамі ад ботаў, чырвонай фарбай і надпісамі "Праўда" дагары нагамі.

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Карціны для выставы ў Мінску перавозілі кантрабандай праз мяжу беларускія сябры Цэліны Скшэбчак. Упершыню гэтыя карціны мастачка паказала ў сваёй акадэміі пры канцы навучальнага году і прысвяціла выставу студэнтам, што вучацца ў Польшчы па праграме Каліноўскага. Потым нарадзілася ідэя паказаць іх у Беларусі.

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

"У Польшчы вельмі мала ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Адчуваецца такая абыякавасць да таго, што адбываецца ў суседняй краіне. Калі я дазналася, што ў Беларусі людзі не могуць свабодна выяўляць свае эмоцыі і незадаволенасць палітыкай дзяржавы, то вырашыла не стаяць у баку. Паколькі мне лягчэй намаляваць, чым сказаць, выйшаў такі цыкл карцінаў. Мне не падабаецца тое, што робіць у Беларусі Лукашэнка. Маё меркаванне – сітуацыю трэба змяняць".

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Да гэтага творы Скшэбчак паказалі ў Баранавічах. Паколькі легальна выставу зрабіць было немагчыма, экспазіцыю зладзілі на адной з прыватных кватэраў. За час працы выставы яе наведалі 300 чалавек. У Мінску выстава працягнецца да 13 жніўня. Мяркуецца, што потым карціны Цэліны могуць пабачыць у Віцебску і Маскве, дзе выстава пройдзе пры падтрымцы расійскага моладзевага руху "Оборона".

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Цэліна працягне маляваць карціны пра Беларусь і надалей. Яна кажа, што ў наступным цыкле хоча пазбавіцца плакатнасці, уласцівай для яе першых твораў.

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку

Польская мастачка затаптала Лукашэнку
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Польская мастачка затаптала Лукашэнку