Прыйшоў кадэбіст — дзяўчыну звольнілі з працы

"Наша ніва"
2 сентября 2009, 10:28
Пацярпела актывістка "Маладой Беларусі" Кася Галіцкая. Дзяўчына працавала перакладчыцай у прадстаўніцтве замежнай фірмы, якая займалася продажам сельскагаспадарчай тэхнікі.

Звольнілі Касю пасля таго, як да яе на працу завітаў кадэбіст. Дырэктар фірмы не меў ніякіх прэтэнзій па якасці працы, але ўсё адно палічыў за лепшае звольніць. "Каб чаго не выйшла".

Гэта ўжо другі раз, калі дзяўчыну падобным чынам звальняюць з працы. Раней яе папрасілі сысці з яшчэ адной недзяржаўнай фірмы, якая займалася выпускам паліграфічнай прадукцыі.

Галіцкая доўгі час была ў "Маладым фронце". Неаднаразова адбывала пакаранне ў турме на Акрэсціна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Прыйшоў кадэбіст — дзяўчыну звольнілі з працы