Супрацоўнікі КДБ першымі прачытаюць раман Севярынца

"Наша Ніва"
14 сентября 2009, 10:35
Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіраваў твор.

Садоўскі перадаў больш за 700 аркушаў раману свайму сябру. На кватэры, якую здымаў сябра Садоўскага, і адбыўся ператрус.

Праводзілі яго супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну сталіцы, прысутнічалі і кадэбісты. Гаспадыні кватэры пакінулі толькі паперу пра вобыск, але нават не пакінулі спіс канфіскаванага.

"Для мяне гэта шок, — кажа П.Севярынец. — Ні з чым падобным раней сутыкацца мне не даводзілася.
Гэта быў мастацкі твор пра Беларусь пад працоўнай назвай "Сэрца святла". Вось цяпер супрацоўнікі спецслужбаў будуць ягонымі першымі чытачамі".


Севярынец спадзяецца вярнуць раман. Ён ужо накіраваў скаргі ў РУУС і пракуратуру Цэнтральнага раёну.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Супрацоўнікі КДБ першымі прачытаюць раман Севярынца