“Магілёўхлебапрадукт“ працягвае калечыць людзей

regionby.org
29 октября 2009, 10:31
На гэты раз кіраўніцтва завода прыклала ўсе намаганні, каб пацярпелы не заяўляў аб вытворчай траўме.

Няшчаснае здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Пацярпеў супрацоўнік камбікормавага цэха – яго руку заціснула старымі механізмамі і адарвала палец. Гэта ўжо другое за месяц няшчаснае здарэнне на гэтым прадпрыемстве.

Аднак кіраўніцтва не можа дапусціць такіх паказчыкаў бяспекі, таму прыклалі ўсе намаганні, каб траўму зафіксаваць як бытавую. Супрацоўніка тут жа адвезлі дамоў на машыне, каб ён з дома вызваў хуткую дапамогу. Быццам, здарэнне адбылося на яго лецішчы.

Хаця вытворчая траўма і сфабрыкавана пад бытавую, астатнія супрацоўнікі дакладна ведаюць, што адбылося з іх калегам. Прычынай зноў называюць старое абсталяванне.

– Частку абсталявання памянялі, паставілі шмат чаго новага. Аднак заталося і шмат вельмі старых мезанізмаў, распавядае супрацоўнік прадпрыемства. – Напрыклад, ахоўныя кажухі на шнэках і іншых механізмах, якія пастаянна рухаюцца і могуць зацягнуць любую частку цела работніка. Яны згнілі і іх даўно ўжо няма. Вось у такі шнэк і трапіла рука гэтага гаротніка.

Колькі яшчэ адарваных пальцаў павінна быць, каб на прадпрыемстве пачаліся сапраўдныя перамены?

Мінулы няшчасны выпадак, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 кастрычніка, да істотных зрухаў не прывёў. У выніку таго здарэння чалавек застанецца інвалідам. Прыязжалі камісіі, глядзелі, пісалі… Казалі, нават пракуратура занялася гэтай справай. У выніку, чалавек прызнаў сваю вінаватасць у здарэнні. Яму яшчэ і прыгразілі: маўляў, скажы дзякуй, што не звольнілі. Аднак ці будзе ён далей працаваць на прадпрыемстве, амаль поўнасцю страціўшы працаздольнасць?
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ “Магілёўхлебапрадукт“ працягвае калечыць людзей