Украінскі бок цікавіць іншае

"Радыё Рацыя"
4 декабря 2009, 11:59
Падчас афіцыйнага візіта ў Кіеў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ўрэгуляваць усе спрэчныя пытанні і галоўнае – ратыфікаваць пытанне аб дзяржаўная мяжы паміж двума дзяржавамі. Тым не менш такога ў бліжэйшай перспектыве не адбудзецца! Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу гэтага пытанне ў гэтым годзе дакладна разглядаць не будзе.

Але украінскі бок сёння цікавіць не інтэнсіфікацыя – а ратыфікацыя, кажа аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

- Па-першае, нагадаю, што адной з прыкмет такога несур'ёзнага стаўлення стала сітуацыя з эксклюзійным інтэрв'ю, якое нават анансавалася, украінскага прэзідэнта Віктара Юшчанка Беларускаму тэлебачанню. Але замест гэтага эфір быў запоўнены італьянскім амбасадарам, які паведамляў пра візіт у Беларусь прэм'ер-міністра Сільвіё Берлусконі. Паводле кіеўскіх крыніц гэты крок выклікаў шок ў сталіцы Украіны. А яшчэ адным момантам сталі словы беларускай дэлегацыі, якая падчас сустрэчы з сваімі калегамі з Кіева і Вільні агучыла, што праект законапраекта па ратыфікацыі дамовы ўжо знаходзіцца ў палаце прадстаўнікоў.

- Такім чынам беларускі бок схлусіў?

- Так, аказалася, што не толькі няма нават у выглядзе дакументу гэтай дамовы, але і жадання ратыфікаваць таксама няма. І мы зараз бачым афіцыйную інфармацыю пра інтэграванне кіраўніцтваў беларуска-украінскіх памежных ведамстваў. І гэта не першы выпадак такіх абяцанняў. І гэта не першы выпадак такіх абяцанняў. Тут узгадваецца і выпадак у Вільні, дзе ў верасні гэтага году ўжо магло адбыцца падпісанне дамовы аб спрошчаным малым памежным руху. Але раптоўна беларускі бок заявіў, што трэба яшчэ пачакаць.

- Такія словы аб неабходнасці "пачакаць." Пра што яны сведчаць, чаму такая непаслядоўнасць у дзеяннях?

- Тут варта казаць не пра дзеянні, а пра адсутнасць дзеянняў. Мне падаецца, што беларускі бок азіраецца на Расею. Бо Украіна жадае аналагічную дамову заключыць і з Расеяй. Але расейскі бок не спяшаецца з гэтым, адна з прычын захавана ў тым, што калі пытанне з мяжой будзе закансервавана ў існуючым стане, то такім чынам нехта спадзяецца на замаруджванне еўрапейскай інтэграцыі Украіны, у тым ліку і інтэграцыю ў НАТА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Украінскі бок цікавіць іншае