Мінкульт недападтрымаў кампанію “Будзьма“ (фота)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
8 декабря 2009, 12:55
Прадстаўнікі ўладаў вырашылі не адгукацца на запрашэнне наведаць святочны канцэрт, прымеркаваны да гадавіны кампаніі "Будзьма беларусамі". Не прыйшоў і адзіны беларускамоўны міністр Павал Латушка, праўда ён прыслаў свайго прадстаўніка, які ў кулуарах выказваў гарачыя вітанні грамадскай кампаніі.

Мінкульт недападтрымаў кампанію "Будзьма" (фота)

Вечарына ў гонар гадавіны грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" адбылася з трэцяй спробы. У першы раз святкаванне сарвала адміністрацыя канцэртнай залі "Мінск", дзе павінны быў адбыцца вечар, калі раптоўна заявіла пра правядзенне тэхнічных працаў якраз у час запланаванага канцэрту. Другі раз адмянілі самі арганізатары – тады ў Беларусі поўнай хадой ішла эпідэмія грыпу. Урэшце імпрэза адбылася 7-га снежня ў беларускім тэатры драматургіі, праўда вольных месцаў у залі хапала. Не ўсе запрошаныя госці прыйшлі.

Мінкульт недападтрымаў кампанію "Будзьма" (фота)

Акрамя актыўных удзельнікаў кампаніі, такіх, як паэты Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, музыкі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, арганізатары клікалі і прадстаўнікоў уладаў. Запрашэнні атрымалі Уладзімір Макей, Наталля Пяткевіч, Павал Латушка, але ў залі іх не было. Праўда, міністэрства культуры не зусім праігнаравала мерапрыемства. Ад гэтай установы прысутнічаў Віктар Маліноўскі, ён займае пасаду намесніка начальніка ўпраўлення ўстаноў народнай творчасці Міністэрства культуры.

"Мы лічам, што "Будзьма беларусамі" – справа святая і Міністэрства культуры вітае такія мерапрыемствы", - сказаў чыноўнік. На пытанне, чаму асабіста міністр не засведчыў павагу гэтай кампаніі, Віктар Маліноўскі адказаў: "Павал Латушка – вельмі заняты чалавек, але ён перадаваў вітанні ініцыятарам гэтага цудоўнага і патрэбнага праекту".

Зрэшты, са сцэны ніякіх вітанняў ад Міністэрства культуры агучана не было.

Мінкульт недападтрымаў кампанію "Будзьма" (фота)

Адзін з прысутных гасцей, пісьменнік Уладзімір Арлоў заўважыў, што дзяржава сапраўды падкрэслівае вялікую неабходнасць кампаніі "Будзьма беларусамі". "Зусім нядаўна святкаваўся юбілей чарговай беларускай вобласці, які чамусці адлічваецца ад стварэння царскіх губерній. Дзяржава не займаецца вяртаннем беларусам іх гістарычнай памяці, іх мовы, таму гэта даводзіцца рабіць грамадскай кампаніі".

фота БелаПАН
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Мінкульт недападтрымаў кампанію “Будзьма“ (фота)