Cвятлана Бароўская: Як гукнеце, так і адгукнецца

www.udf.by
28 января 2010, 17:17
Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў і яго прэс-сакратарка Святлана Бароўская пракаментавалі дзеянні таямнічых людзей у цывільным, што перашкаджаюць працаваць незалежным журналістам на акцыях апазіцыі.

Міністр прызнаўся, што за час сваёй працы ў органах сам ніколі не бачыў, каб праваахоўнікі чынілі перашкоды журналістам. Цікава, што дагэтуль Куляшоў неаднойчы кіраваў разгонамі акцый і шэсцяў, калі займаў пасаду кіраўніка ўпраўлення ўнутраных справаў у Мінгарвыканкаме. На пытанне журналістаў, хто ж былі тыя людзі, якія перашкаджалі здымаць, кіраўнік МУС высунуў думку, што гэта маглі быць правакатары.

Прэс-сакратар МУС Святлана Бароўская ў сваю чаргу параіла незалежным журналістам "паводзіць сябе прыстойна". "Ёсць закон, мае дарагія, і калі вы робіце нешта не так, то як гукнеце, так і адгукнецца", - сказала Бароўская, звяртаючыся непасрэдна да журналістаў "Радыё Свабода" і "Еўрапейскага радыё для Беларусі".

Падчас вулічных акцый у верасні і кастрычніку невядомыя людзі ў цывільным разам з міліцыянтамі паралізавалі працу беларускіх журналістаў. Да кожнага фатографа і аператара былі прыстаўленыя па некалькі чалавек, якія ўсяляк перашкаджалі весці здымкі. Пасля пратэстаў грамадскасці, чыноўнікі заявілі, што па гэтым факце праведзена расследаванне, але з яго вынікамі так і не пазнаёмілі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Cвятлана Бароўская: Як гукнеце, так і адгукнецца