У малодшай групе дзіцячага садка тэмпература 6 градусаў

"Рэгіянальная газета"
4 февраля 2010, 11:50
У малодшай групе дзіцячага садка ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна падчас моцных маразоў слупок тэрмометра не падымаўся вышэй за 6 градусаў.

Як сцвярджаюць у дзяржкантролі, калі тэмпература паветра панізіцца ў лютым, сітуацыя можа паўтарыцца.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні сацыяльных стандартаў цяпла ў садках, школах і жылых дамах у Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю паведамілі нашаму выданню: у туалеце садка, што ў Занарачы, 22 студзеня было 7 градусаў цяпла, у спальні - 9. У іншых памяшканнях троху цяплей. 11 градусаў у раздзявалцы, у групавым пакоі старэйшай групы - 15 градусаў.

Мерзлі ў гэты дзень таксама вучні Занарацкай сярэдняй школы. Напрыклад, у кабінеце біялогіі было 16 градусаў, а вось у кабінеце геаграфіі ўсяго толькі 5. У Камітэт дзяржкантролю на нізкую тэмпературу ва ўстановах адукацыі паскардзіліся таксама жыхары Чысці і вёскі Заскавічы Маладзечанскага раёна.

Пакутавалі ад холаду жыхары некаторых кватэр дома №25, што па вуліцы Камуністычнай у Мядзеле. Тэмпература ў гэтых кватэрах была ад 11 да 14 градусаў. Рэвізоры дзяржкантролю звязваюць такую сітуацыю з неапраўдана зацягнутым капітальным рамонтам гэтага дома.

Работы па капрамонце вядуцца ад жніўня 2008 года. Нягледзячы на надыход зімы, тут не завершаны рамонт балконаў і шыфернага даху. З-за нізкай тэмпературы на вуліцы ў васьмі кватэрах прамерзлі балконныя рамы. У санвузлах усіх кватэр разбітыя стаякі сістэм каналізацыі і вентыляцыі, што павялічвае страту цяпла.

Па ўсіх фактах Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці накіраваў у Мінаблвыканкам пісьмо з прапановай неадкладна выправіць становішча, а вінаватых у дрэнным забеспячэнні людзей камунальнымі паслугамі прыцягнуць да адказнасці.

Сіноптыкі прагназуюць у лютым яшчэ адно паніжэнне тэмпературы. Закончыць рамонт дома ў Мядзеле на працягу месяца не паспеюць. Дзіцячы садок, школа і фельчарска-акушэрскі пункт у Занарачы ацяпляюць катлы, якія паляцца толькі сухімі дравамі, а іх не заўсёды хапае. А гэта значыць, у лютаўскія моцныя маразы студзеньская сітуацыя можа паўтарыцца.

Паводле інфармацыі Маладзечанскага міжрайкамітэта дзяржкантролю. Капітальны рамонт у доме №25 на вуліцы Камуністычнай у Мядзеле доўжыцца ад жніўня 2008 года. Жыхары дома якім, дагэтуль не адрамантавалі балконы, перажываюць сёлетнія маразы ў сваіх кватэрах пры тэмпературы 11-14 градусаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ У малодшай групе дзіцячага садка тэмпература 6 градусаў