Амбасадар Польшчы ў Беларусі адкліканы для кансультацый

Радыё Свабода
9 февраля 2010, 10:17
Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна ў сувязі з заняццем міліцыяй Дома польскага ў Івянцы.

Прэс-сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканне амбасадара на кансультацыі – гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, прадпрыманыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да палякаў Беларусі.

Тым часам амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністр Анджэй Крэмер выказаў яму сур'ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў. "Такія рэпрэсіўныя дзеянні для нас непрымальныя", - пераказаў словы віцэ-міністра прэс-сакратар МЗС.

Сітуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракаментаваў у перадачы "Пасля 20.00" тэлеканала TVP Info міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: "Захаванне правоў меншасцяў – гэта важная ўмова збліжэння з Еўрасаюзам. Але выбар тут за Беларуссю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца". Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да "мужчынскай размовы з МЗС Беларусі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Амбасадар Польшчы ў Беларусі адкліканы для кансультацый