Мадэрнізацыя праз эканомію паліва. На паперы

Рыгор Кастусёў, спецыяльна для UDF.BY – "ПАЛІТЫКА"
3 сентября 2013, 12:20
Нарэшце ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі ці то па сваёй ініцыятыве, ці то па ўказанні зверху сфармавалася хаця бы элементарнае разуменне, што эфектыўнасць выкарыстання фінансавых сродкаў, накіроўваемых на энэргазбергаючыя мерапрыемствы, у нашай краіне набліжаецца да нуля.

Ад 2011 года з розных крыніц, у тым ліку і з дзяржаўнага бюджэту, на фінансаванне мерапрыемстваў па энэргазберажэнню накіравана каля 23 трлн. рублёў.

"Проводя модернизацию экономики, в первую очередь необходимо обеспечить бережное и рациональное использование всех ресурсов - материальных, финансовых, трудовых… Вопросы бережливости касаются всех отраслей народного хозяйства. Очень важной является экономия валютных средств. Больше всего валюты тратится на приобретение энергоресурсов - в среднем $18 млрд в год, или 40% от всего объема импорта… Направляя огромные средства на энергосбережение, страна вправе рассчитывать на адекватный результат от их использования в виде экономии топлива". Такую заяву зрабіў старшыня КДК А.Якабсон на паседжанні Калегіі КДК 14 жніўня 2013 года.

Па выніках праверак Камітэтам дзяржкантролю 40% энэргаўстановак у сістэме ЖКГ было выяўлена, што заяўленая ў справаздачах эканомія паліва ў большасці выпадкаў аказалася толькі на паперы. Дадзеная сітуацыя склалася па прычыне “недапрацовак”, як выказаўся Якабсон, Міністэрства ЖКГ, Дэпартамента па энэргаэфектыўнасці Дзяржстандарта, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
Стках Па заключэнні Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, па дзяржстатыстыцы за мінулы год, па энэргаёмістасці ВУП Беларусь знаходзіцца амаль на ўзроўні Канады і Фінляндыі.

І энергаёмістасць ВУП, па заяўленнях разнастайных чыноўнікаў, працягвае змяншацца сямімільнымі крокамі.
Пры гэтым беларускае чынавенства нават не імкнецца задумацца над простымі арыфметычнымі разлікамі. Бо, па справаздачах аб мадэрнізацыі беларускай энергетычнай сістэмы і ўстаноўцы больш эфектыўнага абсталявання , справаздачах аб выкарыстанні мясцовых відаў паліва, іншых мерапрыемстваў па энэргазберажэнні, і, ў выніку, – імклівага паніжэння энэргаёмістасці ВУП, у нашай краіне павінна было кожны год адбывацца паніжэнне выкарыстання ў якасці паліва імпартуемага з-за мяжы прыроднага газу. Але ж гэтага, нажаль, не адбываецца.
Падобная практыка з выкарыстаннем фінансавых сродкаў па праграме энэргазберажэння існуе ўжо шмат год.
І тут узнікае шэраг пытанняў.

Чаму КДК толькі зараз заўважыў падобныя факты?

Чаму разнастайныя сілавыя структуры РБ да гэтай пары не заўважалі разбазарвання фінансавых сродкаў у сферы энэргетыкі і камунальнагай гаспадаркі?...

Якім чынам, напрыклад, можна вытлумачыць фінансаванне прыватнай камерцыйнай арганізацыі “Аэрола” па праграме распрацоўкі айчыннай ветраэнэргетычнай устаноўкі цягам 15 гадоў, на што патрачана каля паўмільёна долараў ЗША? А ветраўстаноўкі як не было, так і няма. Цікава, спадар Якабсон, хто ж з’яўляецца уладальнікам гэтай арганізацыі?

Анекдатычна выглядае і распрацоўка на пачатку 2000-х гадоў за кошт праграмы энэргазберажэння Бешанковічскім НВП катлоў з выкарыстаннем мясцовых відах паліва для кацельных ЖКГ, у якіх каэфіцыэнт карыснага дзеяння складае на практыцы ўсяго толькі 43%, у той час як згодна тэхнічных дадзеных ён павінен адпавядаць 83%.

У выніку эксплуатацыя катлоў падобнага тыпу на прадпрыемствах ЖКГ прывяла да таго, што сабекошт 1 Гкал. Цяпла, атрыманага ад спальвання драўніны, стаў вышэйшы за сабекошт цяпла на прыродным газе. А гэта ўсё ў сваю чаргу лягло на плечы грамадзян праз павелічэнне платы за ацяпленне кватэр.

Толькі на Дзяржаўную праграму мадэрнізацыі аб’ектаў энергетыкі з мэтай павышэння энергаэфектыўнасці і энергабяспекі краіны ў 2006-2010 гадах з розных крыніц фінансавання было выдзелена 5,5 млрд. долараў ЗША. Агромністыя сродкі былі патрачаныя, а праграма так і засталася не выкананая.

У той жа час шатлікія тысячы чыноўнікаў рознага ўзроўню атрымалі разнастайныя прэміі за “паспяховы” ўдзел у мерапрыемствах па энергазберажэнні. Толькі па Магілёўскай вобласці, напрыклад, за 2010 год падобныя прэміі былі выдадзены 19 тысячам чалавек (згодна інфармацыі паседжання аблвыканкама ад 04.03.2011 года), у той час, як многія аб’екты былі ўведзены у строй несвоечасова або з парушэннямі, а на некаторых праблемы існуюць да гэтай пары.

Пры захаванні ў краіне такіх тэндэнцыяў, не лепш выглядае перспектыва падобнай праграмы на перыяд 2011-2015 гады.
На Дзяржаўную праграму энэргазберажэння 2011-2015 г. плануецца выдзяленне фінансавых сродкаў у эквіваленце больш 8,6 млрд.долараў ЗША за кошт сродкаў прадпрыемстваў, крэдытаў, бюджэту і інвестыцый.
Урад Беларусі плануе да 2015 года знізіць энергаёмістасць ВУП на 29-32% у адносінах да 2010 года і на 50% - да 2005 г., і такім чынам “дагнаць і перагнаць” па гэтых паказчыках Канаду і Швецыю.

Штосьці падобнае мы ўжо назіралі за савецкім часа, калі кіраўніцтва краіны па шматлікіх паказчыках імкнулася дагнаць і перагнаць Амерыку.
Асноўная праблема сферы энергетыкі, як і ўсіх іншых галін беларускай эканомікі, заключаецца ў адсутнасці сапраўдных рэформаў і адсутнасці падрыхтаваных спецыялістаў, здольных гэтыя рэформы здзейсніць.

Існуючая сістэма падбору кадраў па прынцыпу асабістай адданасці прывяла да таго, што большасць вышэйшага беларускага чынавенства не разумее сэнсу слова “мадэрнізацыя”. Галоўнай задачай для сябе многія з іх лічаць своечасовае “асваенне” сродкаў выдзяляемых на гэтыя мэты, не задумваючыся аб эфектыўнасці іх укладання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Мадэрнізацыя праз эканомію паліва. На паперы