Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

“Кубак Свабоды“ зноў збірае палітыкаў і журналістаў (аудыё)

"Радыё Рацыя"
22 июля 2009, 18:52
Як і заўсёды,"Кубак свабоды" будзе прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Плануецца, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць не менш за 5 камандаў – зборыя ПКБ, АГП, БСДП (Грамада), Партыі БНФ і незалежныя журналісты.

Другі год запар усю падрыхтоўчую працу да турніра бяруць на сабе Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Кажа сустарышыня АДС, лідэрАГП Анатоль Лябедзька:

- Турнір жыве, нягледзячы на палітычны клімат і на крызіс. Таму што ёсць аматары футбола, таму што ёсць дух спаборніцтва паміж палітычнымі структурамі на футбольнай пляцоўцы. Таму ён пройдзе як і заўсёды і будзе не менш цікавым, чым у мінулыя гады. У любым выпадку пастаянныя ўдзельнікі – камуністы, АГП, БНФ, сацыял-дэмакраты, журналісты, яны ўжо заявілі пра свае жаданне ўзяць удзел у "Кубку Свабоды". Спадзяемся, што да турніра далучацца і некалькі новых суб’ектаў.

Нагадаем, што дзеючым уладальнікам "Кубка Свабоды" з’яўляецца зборная Партыі БНФ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ