Фіналісты конкурса ОНТ запісалі неафіцыйны гімн акцыі “Чарнобыльскі шлях“

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
15 апреля 2010, 10:25
Музыканты з гурта "Браціна" прэзентавалі сваю песню на верш Аляксея Марачкіна, якая так і завецца "Чарнобыльскі шлях". Яны мяркуюць, што не павінна быць забароненых тэмаў, і спяваць трэба пра ўсё тое, што можа хваляваць чалавека, які жыве тут.

Гурт "Браціна" быў фіналістам тэлешоў каналу ОНТ "Нашы песні", а таксама трапляў у прызёры фэсту народнай творчасці "Напеў зямлі". Яны выконваюць не толькі народныя песні, але і аўтарскія кампазіцыі. Сярод іх – творы на вершы паэта і мастака Аляксея Марачкіна. Менавіта ён прапанаваў "Браціне" заспяваць свой верш "Чарнобыльскі шлях". Музыкі пагадзіліся, бо мяркуюць, што спяваць трэба пра ўсё тое, што можа хваляваць чалавека, які жыве тут.

Народны вакальны гурт паходзіць з пасёлку Кастрычніцкі, што на Смалявіччыне. У Мінск музыканты не збіраюцца пераязджаць. Кажуць, што тут у іх усё ёсць – праца, рэчка, бор ды ўласны агарод. Толькі што студыі тут няма, так што даводзіцца запісваць свае песні ў Мінску.

Супраца з Марачкіным музыкантам спадабалася, і яны гатовы і надалей спяваць песні на яго вершы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаАудио ❯ Фіналісты конкурса ОНТ запісалі неафіцыйны гімн акцыі “Чарнобыльскі шлях“