Апазіцыянер пакусаў міліцыянтаў?

"Народныя навіны Віцебска"
7 сентября 2009, 12:47
Як стала вядома "Народным навінам Віцебска" Алег Сурган, пра затрыманне якога мы пісалі, акрамя непадпарадкавання ахоўнікам правапарадку абвінавачваецца яшчэ і ў тым, што укусіў міліцыянта за палец.

Апазіцыянер пакусаў міліцыянтаў?

Нагадаем, што Алег Сурган быў затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту, насупраць якога вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Сведкам затрымання быў яго брат — ужо досыць вядомы актывіст апазіцыі ў Віцебску Тарас Сурган. Як сцвяржае Алег, у пастарунку ён быў збіты міліцыянтамі.

Апазіцыянер пакусаў міліцыянтаў?

4 верасня суд суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска спадарыня Казімава перанесла слуханне на 15 гадзін 9 верасня, таму што Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб прадстаўленні адваката, прыцягнення Тараса Сургана, супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі яго, і намесніка начальніка Кастрычніцкага РУУС Каліноўскага ў якасці сведак.

Апазіцыянер пакусаў міліцыянтаў?

фота Сержука Каваленкі

Акрамя гэтага спадар Сурган выступіў з хадайніцтвам аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія катавалі яго.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаФото ❯ Апазіцыянер пакусаў міліцыянтаў?