Пётр Ялфімаў можа выступіць на Bela Music

udf.by
15 мая 2009, 12:56
Пакуль прадстаўніку Беларусі на "Еўрабачанні" перамываюць косці афіцыйныя асобы, калегі ды звычайныя гледачы, прыхільнікі выканаўцы пачалі акцыю ў падтрымку спевака. Ужо ў наступную суботу Елфімаў можа выйсці на адну сцэну з Кулінковічам і Варашкевічам.

Як стала вядома www.udf.by, да арганізатараў Bela Music звярнуліся прыхільнікі спевака Пятра Елфімава з прапановай запрасіць выканаўцу на фестываль. "Мы абураныя цкаваннем, якое зараз разгарнулася вакол нашага выдатнага артыста. Так, Пётр не трапіў у фінал “Еўрабачання”, але заспяваў ён вельмі добра. І не яго бяда ў тым, што польскі режысёр паставіў такі нумар. Гэта яшчэ раз даказвае, што не варта шукаць прарока ў чужой айчыне… Паклікайце, калі ласка, Пятра на фестываль, калі яшчэ магчыма. Спадзяемся, што ў гэты няпросты час яго гэта падтрымае. І мы ў сваю чаргу падтрымаем яго", - вядзецца ў лісце.

Пётр Ялфімаў можа выступіць на Bela Music

Прадусар спевака Тацяна Касмачова з цікавасцю паставілася да гэтай ідэі:

- Мы жудасна стаміліся пасля ўсіх гэтых падзеяў і маральна і фізічна, але прапанова вельмі цікавая. У нас вельмі шмат працы, якую мы ўвесь час адкладалі, але мы гатовыя разгледзіць варыянт удзелу ў Bela Music, - сказала яна.

Пётр Ялфімаў можа выступіць на Bela Music

Не супраць і арганізатары Bela Music. Мастацкі кіраўнік фестывалю Алег Хаменка кажа, што цяпер яны ўсур’ёз абмяркоўваюць гэтую ідэю, негледзячы нават на тое, што праграма фэсту ўжо зацверджаная.

- Мы адразу звярнулі ўвагу на тое, ці ёсць у Пятра жывы склад, бо выступы "пад мінус" на нашым фэсце выключаныя. Наколькі я ведаю ў яго сур’ёзная жывая праграмы і вельмі някепскія музыкі. Да ўсяго, актуальнасць выканаўцы – відавочная. А гэта значыць, што пад патрабаванне фэсту – "жывая актуальная музыка" ён цалкам трапляе. Таму мы сур’ёзна разглядаем яго ўдзел у фэсце.

Ці здолеюць дамовіцца бакі наконт удзелу ў Bela Music будзе вядома ў бліжэйшыя дні. Фестываль адбудзецца 23 мая на пляцоўцы аэрадрому "Баравая". У ім возьмуць удзел вядучыя гурты краіны – "Крама", Neuro Dubel, "Палац", "Детидетей", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА" ды іншыя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиБез галстука ❯ Пётр Ялфімаў можа выступіць на Bela Music