Сярога: Па-беларуску не размаўляю

"Тузін гітоў"
6 марта 2009, 17:05
Пасьля ўручэньня дыплёму за самы прадавальны беларускі рэліз 2008 году рэпэр Сярога даў інтэрвію "Тузін гітоў".

- Зьдзівіла, чаму сёлета намінавалі. Пэўна, нешта зьмянілася ў лепшы бок. Меркаваў, што ў Беларусі нельга стаць героям, нават калі паходзіш зь Беларусі. Але падрастае новае пакаленьне, якое думае інакш і такія зьмены хоць бы ў фармаце дадзенай прэміі сьведчаць, што беларусы не саромеюцца прызнаваць сваіх людзей, сваіх сыноў, выхадцаў зь Беларусі, якія часьцей мільгацяць за мяжой, чым тут. І бачу, што цяпер гатовы такіх людзей прызнаваць сваімі. Мне гэта прыемна. Таму прыехаў на ўручэньне.

- Такая ёсьць тэндэнцыя: расейскамоўныя беларускія выканаўцы раней ці пазьней запісваюць свае песьні па-беларуску. "Ляпіс Трубяцкой", Neuro Dubel, "J:морс" таму сьведчаньнем. Вы аднойчы ўжо засьпявалі па-беларуску. Ці маеце ў плянах працягнуць такую справу?

- Так, я запісаў песьню "Лялька", але гэта быў экспэрымэнт. Тэкст напісаў Рома Арлоў. Я сам па-беларуску не размаўляю. Думаю, што гэта будзе клаўнуда, калі я па-беларуску буду пісаць тэксты. Я зь дзяцінства размаўляў па-расейску, у мяне ў сям’і ўсе таксама ды і ўвесь Гомель размаўляе па-расейску.

- Калі вас пытаюць ва Ўкраіне ці Расеі пра нацыянальную прыкмету — ці назаваеце сябе беларускім артыстам? Ці падкрэсьліваеце самі прыналежнасьць да пэўнай краіны?


- Не, я не кажу, што я беларускі артыст, але кажу, што я з Гомелю. Таму і альбом я назваў "Хроніка парнішкі з гомельскіх вуліц", каб расставіць усе кропкі над "і".

- Але ці ёсьць у вас жаданьне паўдзельнічаць у чыста беларускім праекце. Скажам, у трыб’юце гурта Neuro Dubel?

— Карэнным чынам я ня супраць, але, да жалю, не абазнаны ў творчасьці гэтай каманды. Гатовы паразмаўляць на гэты конт з Кульлінковічам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиБез галстука ❯ Сярога: Па-беларуску не размаўляю