Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Хрусталёва пасадзяць?

"Мы"
1 мая 2009, 16:34
Працаўнікі АНТ кажуць, што былы першы намеснік старшыні АНТ знаходзіцца пад хатнім арыштам з-за фінансавых растратаў. Але 29 красавіка Ягора Хрусталёва бачылі ля будынку, дзе месціцца Агульнанацыянальнае тэлебачанне. Нагадаем, 20 красавіка першы намеснік старшыні АНТ і вядучы ток-шоў “Выбар” Ягор Хрусталёў пакінуў канал.

Раніцай 20 красавіка ён напісаў заяву наконт сыходу, патлумачыўшы гэта тым, што атрымаў больш выгодную прапанову за межамі краіны.

Сам Хрусталёў адмаўляецца ад каментароў, але ў асяроддзі былой тэлезоркі кажуць, што да яго ёсць прэтэнзіі з боку праваахозных органаў. Нядобразычліўцы нават заяўляюць, што Ягор Хрусталёў знаходзіцца пад хатнім арыштам, піша сайт "Мы".

Прэс-сакратар АНТ Аліна Праваторава параіла знайсці Хрусталёва і высветліць яго далейшы лёс самім. Пры гэтым яна заўважыла, што каментар зараз можа даць толькі ён сам. Аднак 29 красавіка, Хрусталёва бачылі ля памяшкання АНТ на вуліцы, сказала яна.

- На працу ён не заходзіў, але рукой нам памахаў.

Нагадаем, калега Хрусталёва Ягор Рыбакоў, які кіраваў БТ, быў асуджаны на 11 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз ён працуе ў турэмнай бібліятэцы. Прысуд быў вынесены на падставе шэрагу артыкулаў КК РБ за хабар і выкарыстоўванне службовай пасады дзеля легалізацыі фінансавых сродкаў, атрыманых незаконным шляхам.

Больш за тое, вартыя даверу крыніцы паведамляюць, што беларускае тэлебачанне чакаюць яшчэ нават больш гучныя перастаноўкі і звальненні.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ